Admin Admin
Сообщения : 2105 Дата регистрации : 2011-05-20 Возраст : 64 Откуда : Гродно, Респблика Беларусь
| Тема: Шахматисты издаются-шащистам слабо-ШВР Вс Мар 25, 2012 3:55 pm | |
| Войти • Под-Форум • Maximize
Шахматисты издаются-шашистам слабо? Форумы » Обо всем, кроме шашек » Околошашечные темы
Автор Сообщение vitasik Тема сообщения: Шахматисты издаются-шашистам слабо? Отправлено: Июнь 15, 2007 - 08:29 PM
Зарегистрирован: Янв 18, 2007 Сообщений: 1009 Откуда : Portales, NM, USA http://nn.by/index.php?c=ar&i=9475
Пра шахматы па-беларуску
У Беларусі выйшла першае беларускамоўнае выданне аб шахматах, падрыхтаванае кандыдатам у майстры спорту па шахматах Вольфам Рубінчыкам.
У ілюстраванае выданне «На шахматныя тэмы» ўключаны шахматныя кампазіцыі, красворды і выбраныя публікацыі аўтара, прадстаўленыя ў штотыднёвіку «Наша Ніва» за 2004-2007 гады, а таксама ў бюлетэні для аматараў шахматнай кампазіцыі, які выдаецца ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць). Некаторыя тэксты, прысвечаныя разнастайным аспектам шахматнай гульні, напісаны спецыяльна для гэтай кнігі.
У інтэрв’ю БелаПАН В.Рубінчык зазначыў, што «не вельмі сур’ёзная, іранічная і стракатая, як гняздо сарокі, кніга стварае своеасаблівую хроніку, карысную для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам шахмат у Беларусі». «Выданне павінна наблізіць шахматыстаў да беларускай мовы, а тых, хто размаўляе па-беларуску, — да шахмат, — зазначыў аўтар. — У кнізе ўзняты многія праблемы, у тым ліку гульцоў, якія практыкуюць, і аўтараў шахматных кампазіцый. Тут можна даведацца аб тым, што вядомыя беларускія грамадскія дзеячы Аляксандр Казулін і Павел Севярынец таксама захапляюцца гэтай старажытнай гульнёй».
В.Рубінчык перакананы, што беларуская мова павінна прысутнічаць ва ўсіх сферах сучаснага жыцця, у тым ліку і ў шахматах. «Толькі ў гэтым выпадку забяспечваецца развіццё беларускай мовы. Тупіковым жа з’яўляецца шлях, пры якім сфера ўжывання беларускай мовы абмяжоўваецца толькі нацыянальнай літаратурай і фальклорам», — падкрэсліў В.Рубінчык. Ён плануе падрыхтаваць зборнік аб беларускіх шахматыстах і шашыстах, якія загінулі ў гады другой сусветнай вайны.
Даведка БелаПАН. В.Рубінчык нарадзіўся ў 1977 годзе. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. Публікаваўся ў Беларусі, Расіі, ЗША, Польшчы і Ізраілі. З’яўляецца стваральнікам першай беларускамоўнай яўрэйскай газеты і першага шахматнага часопіса на беларускай мове. З 2004 па 2007 гады В.Рубінчык вёў рубрыку «Каіса» ў газеце «Наша Ніва».
Марат Гаравы, БелаПАН | |
|